Як раней перадаваў Тэлеграф, будаваць беларускую АЭС пачнуць у красавіку, заявіў
21 сакавіка дырэктар Ніжагародскай інжынірынгавай кампаніі "Атамэнергапраект",
выконваючы абавязкі кіраўніка ЗАТ "Атамбудэкспарт" Валеры Лімарэнка. Між тым
міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс 9 сакавіка падчас нефармальнай
сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза ў Капенгагене заклікаў ЕС прытрымлівацца
адзінай пазіцыі ў пытанні будаўніцтва Астравецкай і Калінінградскай атамных
электрастанцый.
